Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТO вырашае, як рэагаваць на гібрыдныя войны


Вярхоўны галоўнакамандуючы па трансфармацыі сілаў НАТО Дэні Мэрсье
Вярхоўны галоўнакамандуючы па трансфармацыі сілаў НАТО Дэні Мэрсье

У НАТО распрацоўваюць уласную канцэпцыю рэагаваньня на пагрозы гібрыдных войнаў. Абмеркаваньне ідзе на ўзроўні міністраў абароны краінаў альянсу.

Пра гэта заявіў вярхоўны галоўнакамандуючы па трансфармацыі сілаў НАТО Дэні Мэрсье, перадае ZN.ua са спасылкай на Financial Times.

«Цяпер мы сутыкаемся са сцэнарамі, калі пачатак крызісу невідавочны, з гібрыднымі сцэнарамі, дзе дзейнічаюць недзяржаўныя і схаваныя сілы», — адзначыў Дэні Мэрсье.

Паводле яго слоў, канцэпцыя «будзе заснаваная на першаснай стратэгічнай ацэнцы падзеяў, якія разгортваюцца, на аснове незасакрэчанай інфармацыі».

Падчас падрыхтоўкі канцэпцыі прааналізуюць дадзеныя вайсковай выведкі, інфармацыю ў вольным доступе ў інтэрнэце, дадзеныя дыпляматычных крыніцаў, аналітычных цэнтраў, дасьледчых інстытутаў.

Пра «гібрыдную вайну» часьцей за ўсё кажуць у сувязі з агрэсіяй Расеі на ўсходзе Ўкраіны і анэксіяй Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG