Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Смаленшчыне затрыманы расеец, які зьбіраўся ўцячы ў Беларусь пасьля забойства


У Смаленскай вобласьці затрыманы жыхар Арэнбургу, які зьбіраўся схавацца ў Беларусі пасьля забойства чалавека ў Пензенскай вобласьці Расеі, паведаміў 7 жніўня партал «Оренбуржье online» (orki.ru).

Пры канцы чэрвеня ў пасёлку Мірны Макшанскага раёна Пензенскай вобласьці ў сваёй кватэры было знойдзенае цела 51-гадовага мужчыны са шматлікімі раненьнямі. Падчас разбору высьветлілася, што мясцовы жыхар, як мяркуецца, быў забіты 29-гадовым жыхаром Арэнбургу, які пасьля ўчыненьня злачынства схаваўся. Апэратыўнікі затрымалі маладога чалавека ў Смаленскай вобласьці, адкуль ён зьбіраўся ўцячы ў Беларусь, паведамляе БелаПАН.

21 год таму Аляксандар Лукашэнка і Віктар Чарнамырдзін урачыста прыбралі памежны слуп на мяжы Беларусі і Расеі. На ўчастку 1560 км на мяжы Беларусі і Расеі няма стацыянарных падразьдзяленьняў памежнікаў, мяжу кантралююць «апэратыўнымі спосабамі», паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўным памежным камітэце.

XS
SM
MD
LG