Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійскі нападнік з мачэтэ забіты


Мужчына, які напаў з мачэтэ на дзьвюх паліцыянтак у бэльгійскім горадзе Шарлеруа з крыкамі «Алаху Акбар», быў застрэлены паліцыяй і памёр ад атрыманых ран.

«Пацьверджана сьмерць нападніка з мачэтэ», — паведаміла паліцэйскае ўпраўленьне Шарлеруа у сваім «Твітэры».

У паліцыі таксама ўдакладнілі, што жыцьцю абедзьвюх пацярпелых у выніку нападу нічога не пагражае

Раней паведамлялася аб тым, што нападнік быў паранены.

Раён вакол управы па-ранейшаму ачэплены.

Пра гэта інфармуе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG