Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кнігарня «Галіяфы» аднайменнага выдавецтва знайшла новае памяшканьне.

Пра гэта паведамляе ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук адзін з супрацоўнікаў кнігарні.

Са сьнежня 2015 году да чэрвеня 2016-га кнігарня працавала ў адным з будынкаў Траецкага прадмесьця па адрасе Старавіленская, 6. Аднак у чэрвені кнігарня зачынілася. Дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зьміцер Вішнёў распавёў тады Свабодзе, што кнігарня неўзабаве адкрыецца ў новым памяшканьні, таксама цягам месяца запрацуе анлайн-кнігарня.

«Гэта з аб’ектыўных прычынаў — была „непад’ёмная“ арэндная плата, — казаў Вішнёў. — Калі б рабілі платныя мерапрыемствы — гэта адно, але ж мы намагаліся быць гэткім сацыяльным праектам, таму выходзіла цяжка. Але ж выдавецтва працуе, новыя кнігі выходзяць».

Як казаў дырэктар «Галіяфаў», выдавецтва спадзявалася на «адэкватны кошт» арэнды памяшканьня для кнігарні і магчымыя зьніжкі, але цана засталася завялікай.

Новы адрас «Галіяфаў» — вул. Няміга, 3, павілён 66. Гэта ў гандлёвым цэнтры «Паркінг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG