Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ выкрыла расейца, які незаконна вывеў з Украіны 16 мільёнаў даляраў


Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак

Як паведамляе прэсавы цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны, незаконная схема вываду сродкаў за межы краіны на рахункі расейскіх фінансавых установаў была выкрытая ў Адэсе.

Грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі стварыў мэханізм правядзеньня фіктыўных фінансава-гаспадарчых апэрацыяў для акумуляваньня, транзыту і вываду сродкаў. Штомесячны абарот іх складаў болей за два мільёны даляраў. Ён пасьпеў вывесьці з Украіны 16 мільёнаў даляраў, паведамілі ў ведамстве.

Супрацоўнікі СБУ затрымалі арганізатара незаконнай схемы пры перавозцы 210 тысяч даляраў наяўнасьці. Таксама праваахоўнікі канфіскавалі аргтэхніку, рэквізыты і адбіткі пячатак замежных банкаўскіх установаў, афшорных кампаніяў і аплатную дакумэнтацыю, якая пацьвярджае фіктыўныя фінансава-гаспадарчыя апэрацыі.

Працягваюцца сьледчыя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG