Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэдыкі заявілі пра цяжкі стан кіраўніка ЛНР


Кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі ў Луганску, архіўнае фота 2014 году

Кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі ў Луганску, архіўнае фота 2014 году

Мэдыкі занепакоеныя станам кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігара Платніцкага пасьля замаху на яго жыцьцё, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў бальніцы.

«Стан кіраўніка рэспублікі ацэньваецца як цяжкі, яму праводзіцца апэрацыя», — паведаміла крыніца.

Раней крыніца ў той жа бальніцы сьцьвярджала, што лекары ацэньваюць раненьне Платніцкага нецяжкім і пагрозы яго жыцьцю няма.

6 жніўня ў Луганску была падарваная машына кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Паведамляецца, што ў выніку выбуху раненьні атрымалі 2 чалавекі, яны былі шпіталізаваныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG