Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Алімпіядзе ў Рыё ўсталяваны першы сусьветны рэкорд


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Яго ўсталяваў Кім Уджын з Рэспублікі Карэя. Ён у стральбе з луку выбіў 700 пунктаў. Спартовец на адзін пункт пабіў рэкорд свайго суайчыньніка Ім Тон Хюна, які быў усталяваны на папярэдніх Алімпійскіх гульнях у Лёндане.

Другое месца ў кваліфікацыі заняў Брэды Элісан з ЗША — 690 пунктаў, трэцяе — італьянец Давід Паскуалючы, 685 пунктаў.

Беларускі спартовец Антон Прылепаў гэтым этап спаборніцтваў завяршыў з 52-м вынікам, набраўшы 643 пункты.

XS
SM
MD
LG