Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыя за адстаўку Мядзьведзева ўжо набрала 200 тысяч подпісаў


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Пэтыцыя з патрабаваньнем накіраваць у адстаўку прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на сайце Change.org да раніцы 6 жніўня набрала 200 тысяч подпісаў, паведамляе «Газета.Ru».

3 жніўня Мядзьведзеў у размове з удзельнікамі форуму «Тэрыторыя сэнсаў» прапанаваў настаўнікам дзеля больш высокіх прыбыткаў зьмяніць прафэсію, сысьці, напрыклад, у бізнэс.

Прэм’ер-міністар у бягучым годзе ня першы раз выступае з неадназначнымі заявамі. Так, падчас візыту кіраўніка ўраду ў Крым жыхары рэгіёну паскардзіліся Мядзведзеву на невялікія пэнсіі. Прэм’ер прызнаў, што праблемы з пэнсіямі ёсьць па ўсёй краіне, аднак адказ яго быў ляканічны: «Грошай няма». Дыялёг прэм’ер-міністра з жыхарамі Крыму атрымаў усеагульную вядомасьць.

Газэта Financial Times да гэтага пісала, што пасьля парлямэнцкіх выбараў у Расеі гэтай восеньню можа зьмяніцца структура ўлады. Магчыма, будзе адпраўлены ў адстаўку Мядзьведзеў.

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў назваў гэтую інфармацыю «варажбой на кававай гушчы».

XS
SM
MD
LG