Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыё-дэ-Жанэйра першы афіцыйны дзень летніх Алімпійскіх гульняў


У Рыё-дэ-Жанэйра на стадыёне «Маракана» 5 жніўня адкрыліся летнія Алімпійскія гульні 2016 году.

Каманды з 206 краінаў і каманда, сфармаваная з уцекачоў, будуць спаборнічаць у 28 відах спорту.

Апошнія тыдні падрыхтоўкі да Гульняў праходзілі на фоне допінгавага скандалу вакол расейскіх спартоўцаў. Іншай тэмай, зьвязанай з падрыхтоўкай да Алімпійскіх гульняў, стала небясьпека заражэньня вірусам Зіка.

Сёлетнія Алімпійскія гульні — 31-я ў сучаснай гісторыі. Але ў рэчаіснасьці яны толькі 28-я, паколькі Гульні 1916, 1940 і 1944 гадоў не праводзіліся з-за сусьветных войнаў.

XS
SM
MD
LG