Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менчукі змогуць сачыць за Алімпійскімі гульнямі на вялікім экране ў цэнтры гораду


Алімпійскія гульні 2016 году ў Бразыліі будуць паказваць на вялікім экране, які ўсталяваны на фасадзе гандлёвага-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk на праспэкце Пераможцаў.

Самы вялікі вонкавы экран у Беларусі пачне трансьляваць галоўная спартыўную падзею году 6 жніўня. Каля 11.20 пачнецца паказ у запісе цырымоніі адкрыцьця XXXI летніх Алімпійскіх гульняў. Пасьля гэтага можна будзе ўбачыць трансьляцыі спаборніцтваў па розных відах спорту — у першую чаргу тых, у якіх за мэдалі будуць змагацца айчынныя атлеты.

Алімпіяду на экране ў цэнтры Менску будуць паказваць штодня з 12 да 22 гадзін аж да закрыцьця Гульняў 21 жніўня. Гук будзе трансьлявацца з дынамікаў, якія ўстаноўлены побач з фантанам.

Экран мае 24,6 м у шырыню і 13,1 м у вышыню, важыць больш за 30 тон. Ён здольны дэманстраваць відэа ў высокай якасьці і падтрымлівае фармат 4K, які пераўзыходзіць магчымасьці Full HD. Малюнак відаць у радыюсе кіляметра.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG