Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч усклаў віну за арышт Уладзімера Кондруся на апазыцыйных журналістаў


Апазыцыйны палітык Мікола Статкевіч пракамэнтаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку арышт удзельніка акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году Ўладзімера Кондруся.

«Як я зразумеў, арышт адбыўся дзякуючы апазыцыйным СМІ, якія апазналі Ўладзімера па 5-гадовым фота, на якім ён грукаў у некім ужо раьзбітае вакно Дома ўраду корабам для сьцёку дажджавой вады, адарваным ад гэтага будынку», — піша Мікалай Статкевіч.

Ён асуджае незалежных журналістаў: «Не зразумелыя паводзіны тых апазыцыйных журналістаў і палітыкаў, якія дзеяньні найбольш актыўнай і рашучай часткі ўдзельнікаў беларускай Рэвалюцыі Годнасьці дагэтуль называюць правакацыяй. А цяпер нават апусьціліся да даносу. Пры гэтым яны захапляюцца ўкраінскай рэвалюцыяй годнасьці супраць, прызнаем гэта, легітымнага і законна абранага прэзыдэнта».

Мікола Статкевіч цытуе артыкулу 357 Крымінальнага Кодэксу, што «захаваньне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» зьяўляецца злачынствам, а «спробы спыніць злачынства зьяўляюцца абавязкам грамадзян, і ўрон маёмасьці, нанесены пры гэтым не падлягае крымінальнай адказнасьці (арт.36 Крымінальнага кодэксу РБ)».

«Я ня ведаю, хто першым пачаў біць дзьверы Дому ўраду 19.12.2010 г., але спадзяюся, што проста мужныя і годныя людзі, а ніякія не агенты. Бо інакш будзе зусім сорамна за нацыю», — піша Статкевіч. Ён прапануе папрасіць прабачэньня ва Ўладзімера Кондруся і аказаць ягонай сям’і матэрыяльную дапамогу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG