Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як Беларусь будзе прадстаўлена на Алімпіядзе ў Рыё


XXXI летнія Алімпійскія гульні 2016 году пройдуць у Рыё-дэ-Жанэйра (Бразылія) з 5 па 21 жніўня. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія праходзяць у Паўднёвай Амэрыцы і першыя зь 2000 году, якія праходзяць у паўднёвым паўшар’і.

Усяго на Алімпіядзе будзе разыграны 301камплект мэдалёў — гэта рэкордная колькасьць. Чакаецца таксама і ўдзел рэкорднай колькасьці краін — 206, у тым ліку ўпершыню з Косава і Паўднёвага Судану.

Беларусь будуць прадстаўляць 123 спартоўцы. Яны выступяць у 25 відах спорту. Гэта: акадэмічнае веславаньне (жанчыны), веславаньне на байдарках і каноэ (жанчыны), баскетбол (жанчыны), бокс, веласпорт трэк, веласпорт шаша, вольнае дужаньне, грэка-рымскае дужаньне, дзюдо, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, ветразёвы спорт, плаваньне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, сынхроннае плаваньне, сучаснае пяцібор’е, спартовая гімнастыка, стральба з лука, стральба кулявая, таэквандо, тэніс, цяжкая атлетыка, фэхтаваньне, мастацкая гімнастыка.

Беларуская мужчынская зборная па веславаньні на байдарках і каноэ дыскваліфікаваная з-за допінгу, і да сёлетняй Алімпіяды не дапушчаная.

Беларускіх спартоўцаў 16 разоў злавілі на допінгу

Трэнэр Уладзімір Шантаровіч: сьляды мэльдонію сапраўды выяўленыя ў пяці беларусаў. Двое зь іх — браты Багдановічы

Паводле розных спартовых аналітыкаў, беларускія спартоўцы могуць заваяваць на гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра 10-11 мэдалёў, у тым ліку 1-2 залатыя. Спадзяваньні ўскладаюцца на Івана Ціхана, Аліну Талай, Арман-Маршала Сілу, Васілісу Марзалюк, Аляксандру Герасіменю, жаночыя зборныя па веславаньні і мастацкай гімнастыцы, Меліціну Станюту, Ільлю Чагейку, Дзьмітря Асанава ды некаторых іншых.

Найлепшай летняй Алімпіядай для беларускага спорту аказалася Пэкінская (2012 г.), калі было заваявана 18 мэдалёў, у тым ліку 4 залатыя.

Статыстыка выступу беларускіх спартоўцаў на летніх Алімпійскіх гульнях у часы незалежнасьці:

1996, Атлянта: 1 залаты, 6 срэбраных, 8 бронзавых.

2000, Сыднэй: 3 залатыя, 3 срэбраныя, 11 бронзавых

2004, Атэны: 2 залатыя, 5 срэбраных, 6 бронзавых

2008, Пэкін: 4 залатыя, 5 срэбраных, 9 бронзавых

2012, Лёндан: 2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых

XS
SM
MD
LG