Як паведаміў Сьледчы камітэт, Партызанскі раённы аддзел ў Менску расьсьледуе справу ў адносінах да 64-гадовага мужчыны, якога падзарюць «у спробе пашкоджаньня паліўна-раздатачнай калёнкі.
Агенцтва БелТА піша са спасылкай на прадстаўніка Сьледчага камітэту па Менску Аляксея Клімовіча, што спроба падпалу адбылася ў другой палове дня 31 ліпеня на вуліцы Ваўпшасава ў Менску. Падазраванага затрымалі і ўзялі пад варту.