Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія ня зможа выйсьці з Эўразьвязу, пакуль ня выплаціць усе даўгі


Вялікабрытанія ня зможа пакінуць Эўразьвяз, пакуль ня выплаціць шматмільярдныя пазыкі, паведамляе нямецкі штотыднёвік Wirtschaftswoche са спасылкай на крыніцу ў кіраўніцтве ЭЗ.

Паводле выданьня, Лёндан вінаваты Брусэлю каля 25 мільярдаў эўра. Ва ўрадзе ЭЗ падкрэсьлілі, што да выплаты ўсёй сумы даўгоў ніякія «дамоўленасьці зь Вялікабрытаніяй немагчымыя».

Пра сваё жаданьне пакінуць аб’яднаньне эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія заявіла пасьля чэрвеньскага рэфэрэндуму, на якім за выхад выказаліся 52% удзельнікаў галасаваньня. Улады краіны плянуюць выйсьці з ЭЗ у пачатку 2019 году. Раней лідэры краінаў Эўразьвязу заклікалі Лёндан пачаць працэс выхаду як мага хутчэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG