Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заўтрашняя газэта


Уільям Кэкстан, ангельскі першадрукар (гравюра ХІХ ст.)

Уільям Кэкстан, ангельскі першадрукар (гравюра ХІХ ст.)

Калі бачу даваенны Дом друку, мімаволі кідаю позірк на акно на трэцім паверсе — амаль 15 гадоў жыцьця...

Самае дзівоснае ад тых гадоў — нараджэньне газэты. Ад ранішняй, у спрэчках, плянёркі; дзённай, у тэлефонных трэлях ды грукатаньні друкарак і ляскатаньні тэлетайпу, мітусьні; начнога, да сьвітаньня, дбаньня над палосамі ды пасьпешлівай бегатні ў тыпаграфію да таго шчасьлівага моманту, калі, стомлена ўладкаваўшыся на сядзеньні, працягваеш таксісту пахнучую друкарскай фарбай газэту:

— Вось, заўтрашняя...

— Заўтрашняя?!..

...Сьцьвярджаюць, што папяровыя газэты зьнікнуць. Але нават калі людзі будуць чытаць навіны проста ў паветры, усё роўна гэта будзе Газэта.

Бо Слова і Друк ня выжывуць паасобку.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG