Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьбіраюць подпісы за адстаўку Мядзьведзева


Дзьмітры Мядзьведзеў сядзіць за партай у роднай школе ў Санкт-Пецярбургу. Архіўнае фота, травень 2009 году
Дзьмітры Мядзьведзеў сядзіць за партай у роднай школе ў Санкт-Пецярбургу. Архіўнае фота, травень 2009 году

Абурэньне ў сацыяльных сетках выклікала рэкамэндацыя прэм’ера настаўнікам пашукаць больш прыбытковыя прафэсіі.

На інтэрнэт-пляцоўцы Change.org зьявілася пэтыцыя за адстаўку Дзьмітрыя Мядзьведзева з пасады прэм’ер-міністра Расеі.

«Кабмін павінен узначальваць кампэтэнтны, адукаваны чалавек, якія дбае пра краіну, — гаворыцца ў звароце. — Цяпер жа мы бачым адваротную карціну. Не павінен рэклямны твар кампаніі Apple, які сьпіць на адкрыцьці Алімпіяды і раіць настаўнікам „неяк дзесьці падпрацоўваць, каб выжыць“, стаяць на чале Кабінэту Міністраў. Рыба гніе з галавы, можа адсюль „эфэктыўнасьць“ працы міністэрстваў?»

Зьяўленьне пэтыцыі зьвязанае з выступам прэм’ера ў сераду на моладзевым форуме «Тэрыторыя сэнсаў», дзе ён парэкамэндаваў настаўнікам, незадаволеным узроўнем сваёй заробку, падацца ў бізнэс.

Паводле словаў Мядзьведзева, усе вызначае асабісты выбар.

«А калі хочацца грошы зарабляць — ёсьць столькі цудоўных месцаў, дзе можна зрабіць гэта хутчэй і лепш, — цытуе яго інтэрнэт-выданьне Insider. — Той жа самы бізнэс. Але ж вы не пайшлі ў бізнэс, як я разумею».

Так прэм’ер адказаў выкладчыку з Дагестану, які паскардзіўся на тое, што настаўнікі ў рэспубліцы атрымліваюць па 10-15 тысяч рублёў, а сілавікі — звыш 50 тысяч.

На думку Дзьмітрыя Мядзьведзева, «сучасны энэргічны выкладчык» здольны знайсьці падпрацоўку.

Пэтыцыю аб адстаўцы прэм’ера падпісалі каля 145 тысяч чалавек, а словы Мядзьведзева зноў сталі гітом у сацыяльных сетках, як і пасьля яго нядаўняга візыту ў Крым, дзе ён прызнаў, што грошай на пэнсіі няма, але пры гэтым пажадаў усім «ня падаць духам і трымацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG