Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама ня ўпэўнены, што Расеі можна давяраць у сырыйскім пытаньні


Барак Абама

Барак Абама

Амэрыканскі лідэр паставіў пад сумнеў дапамогу Масквы ва ўрэгуляваньні крызісу.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў сур’ёзныя сумневы ў тым, што ЗША могуць давяраць Расеі як партнэру ў спыненьні сырыйскай грамадзянскай вайны.

«Я ня ўпэўнены, што мы можам давяраць Расеі і Ўладзімеру Пуціну, і таму нам трэба праверыць, ці зможам мы дамагчыся рэальнага спыненьня баявых дзеяньняў», — сказаў Абама, выступаючы ў чацьвер у Пэнтагоне пасьля нарады зь сябрамі Рады нацыянальнай бясьпекі, прысьвечанай барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Паводле прэзыдэнта, можа аказацца, што Расея няздольная дапамагчы спыніць гвалт «альбо таму, што ня хоча, альбо таму, што ня мае дастатковага ўплыву на Асада».

«Вось гэта мы і праверым, — дадаў Абама. — Мы ўступаем на гэты шлях без усялякіх шораў на вачах».

Сырыйскі ўрад і яго расейскія саюзьнікі змагаюцца з паўстанцамі за кантроль над горадам Алепа і яго ваколіцамі. Аглядальнікі адзначаюць, што такіх жорсткіх сутыкненьняў не было ўжо шмат месяцаў. Баі ідуць больш за два месяцы, і назіральнікі з Сырыйскай назіральнай рады па правах чалавека паведамляюць, што за апошнія 80 дзён загінулі ня менш за 6000 чалавек.

Па словах Абамы, яго адміністрацыя вельмі выразна дала зразумець, што Расея праявіла гатоўнасьць падтрымліваць «крывавы рэжым і асабіста Асада, які разбурыў сваю краіну толькі дзеля таго, каб утрымаць уладу».

Ён падкрэсьліў, што спыненьне баявых дзеяньняў у Сырыі павінна ўключаць прыпыненьне паветраных бамбаваньняў і іншых мэтадаў забойства мірных жыхароў, якія ўжывае сырыйскі рэжым.

ЗША ўжо амаль два гады падтрымліваюць мясцовыя сілы ў Сырыі ды Іраку, якія спрабуюць выціснуць са сваіх тэрыторыяў баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У студзені ЗША пачалі авіяўдары супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Аўганістане, а раней на гэтым тыдні сталі падтрымліваць сілы, зьвязаныя з урадам Лібіі, у спробах выцесьніць баевікоў з апірышча «Ісламскай дзяржавы» ў горадзе Сірт.

«Фінішную лінію ўжо відаць, — сказаў журналістам афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Джэф Дэвіс раней на гэтым тыдні. — І мы дапамагаем ўраду нацыянальнага адзінства да яе дабрацца».

Прэзыдэнт таксама распавёў журналістам, што ў апошнія тыдні ўдалося дасягнуць посьпехаў у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» у Іраку і Сырыі, аднак прызнаў, што экстрэмісцкая групоўка па-ранейшаму ўяўляе пагрозу для Злучаных Штатаў, у той час як яна мяняе сваю тактыку вэрбаваньня і падрыхтоўкі байцоў і заклікае сваіх пасьлядоўнікаў зьдзяйсьняць адзінкавыя атакі.

XS
SM
MD
LG