Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне забітых путчыстаў хаваюць на «могілках здраднікаў» у сабачым прытулку


«Могілкі здраднікаў» знаходзяцца ў закінутай вёсцы непадалёк ад Стамбулу.

У гэтым месцы разьмешчаны расьцягнуты на шмат кілямэтраў прытулак для бадзяжных сабак пад адкрытым небам. Жывёл адлоўліваюць вакол Стамбулу і прывозяць сюды.

Пасьля спробы дзяржаўнага перавароту, зробленай супернікамі прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана ў ноч на 16 ліпеня, турэцкія ўлады зладзілі ў Баліцы могілкі для забітых путчыстаў зь ліку ваенных афіцэраў. Клады атрымалі назву «могілак здраднікаў». Мэр Стамбулу Кадзіра Топбаш заклікаў усіх наведвальнікаў могілак слаць праклёны на адрас пахаваных на ім, каб «здраднікі, якія стралялі ў людзей, ніколі не пазбавіліся ад пакут пекла».

Могілкі разьмешчаныя на невялікім участку зямлі на тэрыторыі сабачага прытулку, і каб туды патрапіць, трэба прайсьці ўздоўж шэрагаў імправізаваных сабачых будак, піша партал DELFI.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG