Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў, у чым вартасьць беларускага парлямэнту

  • БелаПАН

«Самая вялікая вартасьць нашага парлямэнту, што там працуюць прафэсійна, спакойна, бязь ляманту, бяз крыкаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Віцебскай вобласьці 4 жніўня.

«Паглядзіце, што адбываецца навокал, у іншых краінах. То бойку ў парлямэнце ўсчалі, то палітызацыя нейкая, то нейкія алігархі свае групы пастваралі, хтосьці за грошы прыйшоў у парлямэнт, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзыдэнта. — У Беларусі нічога падобнага няма. Я вам адказна пра гэта заяўляю: ніхто за грошы, ніякія багатыя людзі, сваіх дэпутатаў не прапхнуць ў парлямэнт. Такога яшчэ не было і, напэўна, ня будзе. У гэтым найвялікшая вартасьць і дасягненьне нашага парлямэнтарызму наогул і нашага парлямэнту».

Паводле яго, выбарчая кампанія ідзе спакойна. «Скончыўся пэрыяд вылучэньня кандыдатаў, ідзе іх рэгістрацыя, і тое, што ўжо больш за шэсьць чалавек прэтэндуюць на адно дэпутацкае месца, — гэта добры паказчык, я толькі рады. Значыць, канкурэнцыя будзе забясьпечаная», — сказаў беларускі кіраўнік.

Парлямэнцкія выбары пройдуць 11 верасьня.

XS
SM
MD
LG