Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць расейскіх мэталюргічных прадпрыемстваў за дэмпінг


Нагодай для ўвядзеньня антыдэмпінгавага мыта стала скарга эўрапейскіх мэталюргаў, абураных штучным зьніжэньнем цэн на халоднакатаную сталь з боку канкурэнтаў. Санкцыі будуць дзейнічаць пяць гадоў.

Скарга сыходзіла ад Эўрапейскай асацыяцыі вытворцаў сталі (Eurofer), у якую ўваходзяць фірмы, што выпускаюць больш за 25 працэнтаў аб’ёму ліставой халоднакатанай сталі. Эўрапейскія мэталюргі абвінавацілі расейскіх і кітайскіх калегаў у тым, што, штучна заніжаючы цэны на халодны пракат, які выкарыстоўваецца пры вытворчасьці аўтамабіляў і бытавой тэхнікі, яны выцясьняюць канкурэнтаў з рынку.

Санкцыі закранулі найбуйнейшыя расейскія мэталюргічныя кампаній: «Северсталь», Магнітагорскі (ММК) і Новаліпецкі (НЛМК) камбінаты.

Пастаўкі халоднакатанага пракату «Северстали» ў Эўропу штогод складаюць каля 200-250 тыс. тон, ММК — каля 100 тыс. тон, а пастаўкі НЛМК у 2015 годзе дасягнулі 350 тыс. тон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG