Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Аўстрыі атрымалі лісты з пагрозамі тэрактаў


Затрыманьне меркаванага члена тэрарыстычнай групы ў аўстрыйскім горадзе Лінц 27 ліпеня 2016 году.
Затрыманьне меркаванага члена тэрарыстычнай групы ў аўстрыйскім горадзе Лінц 27 ліпеня 2016 году.

У сувязі з гэтым у краіне ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Паведамляецца, што па электроннай пошце прыйшлі паведамленьні аб меркаваных нападах на паліцэйскія ўчасткі ў некалькіх аўстрыйскіх землях.

Як паведаміў прадстаўнік МУС Аўстрыі Карл-Хайнц Грундбёк, пацьвердзіўшы інфармацыю, якая зьявілася ў чацьвер на сайце газэты Die Presse, пасланьні напісаныя на дрэннай ангельскай мове і ў іх ёсьць наўпроставы намёк на тое, што іх аўтары — ісламскія экстрэмісты.

Лісты адпраўленыя са схаванага электроннага адрасу, які ўжо выкарыстоўваўся і ў ранейшых пасланьнях такога характару, паведаміў Грундбёк. Паводле яго, ужытыя неабходныя захады, падставаў для панікі няма.

Практычна ва ўсіх краінах Эўропы апошнім часам узмацняюцца захады бясьпекі — пасьля нядаўніх тэрарыстычных нападаў у Францыі, Нямеччыны, у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей. У большасьці выпадкаў адказнасьць брала на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG