Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы шукаюць уцекача, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту


Паліцыя на вуліцы гораду Руан у Францыі 2 жніўня.
Паліцыя на вуліцы гораду Руан у Францыі 2 жніўня.

У сталіцы Францыі ўзмоцненыя захады бясьпекі перад фэстывалем, які наведае вялікая колькасьць жыхароў гораду.

У Францыі ў чацьвер спэцслужбы распаўсюдзілі фота выхадца з Аўганістану, які падазраецца ў падрыхтоўцы нападу ў Парыжы. Мужчына прыбыў у краіну як бежанец два месяцы таму, паведамляе Reuters.

Агенцтва адзначае, што за некалькі дзён да атакі на царкву ў Нармандыі 26 лiпеня службы бясьпекі розных краін папярэджвалі францускіх калег аб рыхтаваным нападзе і дасылалі ім фота меркаваных тэрарыстаў. Пасьля высьветлілася, што замежныя спэцслужбы дакладна ідэнтыфікавалі аднаго з тых, хто нападаў.

Пасьля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага году ў Францыі дзейнічае надзвычайнае становішча. Меры бясьпекі былі ўзмоцнены ў сталіцы ў сувязі з будучым фэстывалем пляжаў, дзе чакаецца вялікая колькасьць людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG