Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінулая пры нападзе ў Лёндане была грамадзянкай ЗША


Раненьні атрымалі грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША ды Ізраілю; пагрозы іх жыцьцю няма.

Жанчына, якая загінула ў выніку нападу ў цэнтры Лёндану ў ноч на 4 жніўня, была грамадзянкай ЗША, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на прадстаўніка паліцыі.

Пяцёра параненых зьяўляюцца грамадзянамі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША ды Ізраілю. Паводле паліцыі, цяпер пагрозы для іх жыцьця няма.

19-гадовы малады чалавек, які напаў на людзей з нажом у цэнтры Лёндану, быў затрыманы паліцыяй і арыштаваны паводле абвінавачваньня ў забойстве. У праваахоўных органах паведамляюць, што гэта грамадзянін Нарвэгіі самалійскага паходжаньня.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што па некалькіх адрасах на поўначы Лёндану былі праведзеныя ператрусы. Ён удакладніў, што пакуль няма падстаў казаць, што нападнік дзейнічаў пад уплывам нейкай тэрарыстычнай групоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG