Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра і пасьлязаўтра Белавія зьніжае тарыфы на 50%


Белавія 5 і 6 жніўня зьмяншае мiнiмальныя тарыфы на квіткі на 50%. Набыць квіткі прапануецца на сайце www.belavia.by

Акцыя распаўсюджваецца толькі на прамыя і рэгулярныя маршруты «Белавія». Акцыя дзейнічае для пералётаў як зь Менску, так і ў Менск, па маршруце туды-назад. Пэрыяд пералётаў: 1 кастрычніка 2016 — 15 сьнежня 2016.

Гэты тарыф можна камбінаваць зь іншымі тарыфамі авіякампаніі. Акрамя таго, у выпадку камбінаваньня тарыфаў дазваляецца зварот толькі невыкарыстаных аэрапортавых збораў.

Напрыклад, квіткі ў Ніцу туды-назад каштуюць ад 188 эўра, у Лёндан - ад 176 эўра, у Прагу - ад 130 эўра, у Амстэрдам - ад 152 эўра.

Сёлета «Белавія» ужо праводзіла падобную акцыю. 5-6 сакавіка з нагоды 20-годзьдзя кампанія прадавала квіткі па 20 эўра (без уліку таксаў і збораў) на больш чым сорак кірункаў. Па акцыі было выкуплена 36 950 месцаў, сайт кампаніі не вытрымліваў нагрузкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG