Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белы дом абвяргае цьверджаньні аб выплаце Ірану выкупу за грамадзян ЗША


Белы Дом.

Белы Дом.

Прэс-сакратар Белага дому Джош Эрнст заявіў, што грошы, перададзеныя Ірану неўзабаве пасьля вызваленьня амэрыканскіх зьняволеных у студзені сёлета, не былі выкупам.

Эрнст падкрэсьліў, што ЗША не плацілі і не зьбіраюцца выплачваць выкуп за сваіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца іншымі дзяржавамі.

Эрнст пацьвердзіў, што ў студзені ў Іран накіраваўся самалёт з грашыма, але яны былі перададзеныя ў рамках пагадненьня аб вяртаньні Тэгерану 400 мільёнаў даляраў, выплачаных Злучаным Штатам у 1979 годзе за пастаўку зброі і абсталяваньня. Гэтая зьдзелка была замарожаная пасьля ісламскай рэвалюцыі; працэнт, назапашаны па ёй за гэтыя гады, складае 1,3 мільярда даляраў, і ён таксама быў выплачаны, перадае Reuters.

3 жніўня газэта The Wall Street Journal апублікавала артыкул, у якім прывяла словы амэрыканскага сэнатара Тома Котана, які заявіў, што накіраваныя ў Іран грошы фактычна былі выкупам за грамадзян ЗША. Гэтае дапушчэньне нядаўна было паўторанае як закід у адрас адміністрацыі Барака Абамы кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі ў прэзыдэнты ЗША Доналдам Трампам.

16 студзеня ў Іране былі вызваленыя чацьвера зьняволеных, якія адначасова мелі грамадзянства ЗША і Ірану, у тым ліку супрацоўнік газэты The Washington Post.

XS
SM
MD
LG