Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акцыі ў падтрымку Эрдагана ў турэцкай Анталіі прагрымеў выбух


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя ў падтрымку прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Анкары, 20 ліпеня 2016 году

Ілюстрацыйнае фота. Акцыя ў падтрымку прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Анкары, 20 ліпеня 2016 году

У выніку інцыдэнту лёгкія раненьні атрымалі прынамсі два чалавекі.

У выніку інцыдэнту лёгкія раненьні атрымалі прынамсі два чалавекі, са спасылкай на турэцкія СМІ паведамляе расейская служба ВВС.

Выбуховае прыстасаваньне спрацавала ўвечары ў сераду недалёка ад плошчы Рэспублікі. У гэты час там праходзіў мітынг прыхільнікаў Эрдагана, якія асуджаюць нядаўнюю спробу вайсковага перавароту.

У паліцыі паведамляюць, што, хутчэй за ўсё, гэта было самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Па факце здарэньня праводзіцца расьсьледаваньне.

На гэтым тыдні ў розных гарадах Турэччыны праходзяць акцыі ў падтрымку ўладаў і супраць удзельнікаў спробы вайсковага перавароту 15 ліпеня.

Як чакаецца, заключная акцыя адбудзецца ў нядзелю, 7 жніўня, у Стамбуле, у ёй возьме ўдзел сам Эрдаган і іншыя афіцыйныя асобы.

XS
SM
MD
LG