Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лёндане 19-гадовы нападаў з нажом на мінакоў, разглядаецца вэрсія тэрарыстычнага акту


На месцы здарэньня

На месцы здарэньня

Адна жанчына памерла, яшчэ прынамсі пяцёра чалавек атрымалі раненьні ў выніку нападу на плошчы Расэл-сквэр у цэнтры Лёндану. Паліцыянтам удалося затрымаць нападніка.

Як перадае BBC, паведамленьне пра напад паступіла ў паліцыю ў сераду а 22.33 па мясцовым часе. Сказалі, што невядомы мужчына з нажом нападае на мінакоў.

На месцы здарэньня паліцыя ўбачыла шасьцёх параненых. Жанчына неўзабаве памерла.

Нападніка арыштавалі праз шэсьць хвілінаў пасьля паступленьня першых паведамленьняў пра напад. Каб яго затрымаць, паліцыянтам давялося ўжыць электрашокеры.

Як пазьней паведаміў прадстаўнік Скотлэнд-Ярда, жанчыне, якая загінула, было каля 60 гадоў. Зламысьнікам апынуўся 19-гадовы юнак, яго асоба пакуль не называецца.

Паводле дадзеных паліцыі, вэрсія тэрарыстычнага акту зьяўляецца адной з асноўных.

Пра стан пацярпелых і характар раненьняў пакуль нічога не паведамляецца.

Паліцыя пакуль ня можа сказаць, ці меў нападнік саўдзельнікаў.

Расэл-сквэр знаходзіцца ў самым цэнтры Лёндану, недалёка ад турыстычных месцаў, у тым ліку Брытанскага музэя, а таксама буйных гатэляў. Як растлумачылі ў Скотлэнд-Ярдзе, на вуліцах Лёндану будзе дзяжурыць больш паліцыянтаў, чым звычайна, каб забясьпечыць спакой жыхароў брытанскай сталіцы.

XS
SM
MD
LG