Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпійскі агонь дастаўлены ў сталіцу гульняў — Рыё-дэ-Жанэйра


Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф уручае алімпійскі факел бразыльскай валейбалістцы Фабіяне Клаўдзіна

Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф уручае алімпійскі факел бразыльскай валейбалістцы Фабіяне Клаўдзіна

Алімпійскі агонь прыбыў у Бразылію 3 жніўня на борце самалёта з Жэнэвы.

Алімпійскі агонь дастаўлены ў сталіцу гульняў 2016 году — Рыё-дэ-Жанэйра. Як паведамляюць агенцтвы навінаў, сямёра ўдзельнікаў зборнай Бразыліі па парусным спорце даставілі запаленую лямпаду на бераг, дзе іх сустрэў мэр Рыё Эдуард Паэс з жонкай Крысьцін і дзецьмі Бярнарду і Ізабэлай. Мэр запаліў паходню ад лямпады і некалькі хвілінаў ішоў зь ёй па партовай зоне, а потым перадаў эстафэту 15-гадовай студэнтцы спартовай вучэльні Рэбэцы Мараэс душ Сантас.

Пачынаючы з 3 жніўня 2016 году Алімпійскі агонь зробіць падарожжа па ўсёй Бразыліі і прыбудзе 5 жніўня ў Рыё на цырымонію адкрыцьця Алімпіяды.

Факел будзе падарожнічаць па больш чым 300 вялікіх і малых гарадах Бразыліі.

Мэрыя Рыё-дэ-Жанэйра абвясьціла 4 жніўня афіцыйным выходным. Менавіта ў гэты дзень удзельнікам эстафэты належыць зьдзейсьніць найбольшую колькасьць перасоўваньняў па горадзе, і мясцовыя ўлады асьцерагаюцца, што гэта можа прывесьці да сур’ёзных затораў на дарогах.

XXXI-летняя Алімпіяда пройдзе ў Бразыліі з 5 па 21 жніўня 2016 году. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні ў Паўднёвай Амэрыцы.

XS
SM
MD
LG