Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пакуль будзе без расейскага амбасадара


Міхаіл Бабіч

Міхаіл Бабіч

Намесьнік міністра замежных справаў Украіны Алена Зэркаль заяўляе, што Кіеў адмовіўся зацьвердзіць кандыдатуру амбасадара Расеі.

«Гэтае пытанне зьнятае з парадку дня. Прынамсі так, як яно было пастаўлена», — заявіла яна 3 жніўня ў эфіры «5 каналу».

Яна адзначыла, што пытаньне аб зацьвярджэньні паслом Міхаіла Бабіча зьнятае на ініцыятыву ўкраінскага боку.

Алена Зэркаль запэўнівае, што адсутнасьць амбасадара не паўплывае на разьвіцьцё двухбаковых адносінаў паміж Кіевам і Масквой і дадае, што пасла Ўкраіны ў Расеі ўжо даўно няма.

28 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін звольніў Міхаіла Зурабава з пасады пасла Расеі ва Ўкраіне. Масква запрасіла ва Ўкраіны агрэман (папярэднюю згоду) на прызначэньне Міхаіла Бабіча паслом Расеі ва Ўкраіне.

Міхаіл Бабіч раней служыў у дэсанце і войсках КДБ СССР, а цяпер зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Расеі ў Прыволскай фэдэральнай акрузе.

XS
SM
MD
LG