Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыватная кампанія ўпершыню запусьціць касьмічны апарат на Месяц


Амэрыканская кампанія Moon Express атрымала магчымасьць стаць першай прыватнай кампаніяй, якая адправіць касьмічны апарат на Месяц, — урад ЗША ў сераду ўхваліў праект місіі.

Сузаснавальнік кампаніі Навін Джэйн спадзяецца, што пасадку атрымаецца зьдзейсьніць ўжо ў 2017 годзе.

Кампанія Moon Express, якая базуецца ў Флёрыдзе, спадзяецца выйграць конкурс на высадку першага ў сьвеце прыватнага месяцахода — Google Lunar X-Prize. Прызавы фонд конкурсу складае 30 млн даляраў.

Прыз будзе ўручаны кампаніі, якая зможа першай пасадзіць касьмічны апарат на Месяц. Паводле ўмоваў конкурсу, апарат павінен праехаць 500 мэтраў па паверхні Месяца і перадаць відэа ў высокай якасьці на Зямлю.

Заяўку на ўдзел падалі 16 кампаній, некалькі зь іх таксама плянуюць запуск на 2017 год.

XS
SM
MD
LG