Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўпершыню за падтрымку тэрарыстаў арыштавалі паліцэйскага


Супрацоўнік транспартнай паліцыі Вашынгтону Нікалас Янг арыштаваны ў сераду па абвінавачваньні ў прадстаўленьні матэрыяльнай дапамогі экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства юстыцыі ЗША.

У ліпені Янг, які пражывае ў Вірджыніі, паслаў коды падарункавых карт на суму 245 даляраў інфарматару ФБР, што працаваў пад прыкрыцьцём. Карты былі прызначаныя для актывацыі мабільнай сувязі, якую павінны былі выкарыстоўваць баевікі «Ісламскай дзяржавы».

36-гадовы Янг, які працаваў у транспартнай паліцыі з 2003 году, знаходзіўся ў сфэры ўвагі праваахоўных органаў ЗША з 2010 году. У 2014 годзе ён некалькі разоў сустракаўся з агентам Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў, які ўдаваў зь сябе ахвотнага далучыцца да «Ісламскай дзяржавы» і параіў агенту, як хавацца ад праваахоўных органаў пры выезьдзе з ЗША, каб далучыцца да ісламскіх баевікоў.

ФБР паведамляе, што 36-гадовы грамадзянін ЗША стаў першым супрацоўнікам амэрыканскіх праваахоўных органаў, арыштаваным за спробу аказаць падтрымку тэрарыстычнай арганізацыі. У 2011 годзе ён выяжджаў у Лбію для падтрымкі праціўнікаў Муамара Кадафі.

Паводле ФБР, Янг не ўяўляў пагрозы транспартнай сыстэме амэрыканскай сталіцы. Кіраўніцтва транспартнай паліцыі паведаміла, што Янг быў звольнены адразу пасьля арышту ў сераду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG