Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Троіца» выступіла на сусьветна вядомым фэстывалі WOMAD у Вялікабрытаніі


«Троіца» выступіла на сусьветна вядомым фэстывалі WOMAD у Вялікабрытаніі
«Троіца» выступіла на сусьветна вядомым фэстывалі WOMAD у Вялікабрытаніі

«Троіца» стала першым беларускім гуртом, які ўзяў удзел у галоўным фэсьце WOMAD у Вялікабрытаніі. Выступ беларусаў рэкамэндавала наведаць вядомая брытанская газэта The Telegraph.

WOMAD быў заснаваны ў 1980 годзе Пітэрам Гэбрыэлам для таго, каб паказваць музыку, танцы і мастацтва з усяго сьвету. У 2001 годзе мерапрыемства было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як найбуйшейшы музычны фэстываль у сьвеце — яго рэгіянальныя вэрсіі адбываюцца на некалькіх кантынэнтах. Але галоўным і найбольш прэстыжным зьяўляецца родапачынальнік — фэстываль у Вялікабрытаніі, які штогод зьбірае дзясяткі тысяч гледачоў.

«Троіца» выступіла на сусьветна вядомым фэстывалі WOMAD у Вялікабрытаніі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00

Гурт «Троіца» быў запрошаны на галоўны WOMAD яшчэ ў 2014 годзе пасьля пасьпяховага выступу на WOMAD Russia ў 2013, але тады ім не пасьпелі аформіць візы. Увесну 2016 «Троіца» выступіла ў Паўднёвай Амэрыцы на WOMAD Chile, пасьля чаго галоўны фэстываль вырашыў паўторна запрасіць белорусаў у Вялікабрытанію.

«Надзвычайны гурт, які грае на 50 інструмэнтах», — напісала ў сваім фэстывальным анонсе буйная брытанская газэта The Telegraf.

— Фестываль WOMAD — гэта вялікае сьвята, дзе ўсе прадстаўляюць культуры сваіх краін і народаў, але пры гэтым зьнікаюць любыя палітычныя межы, — распавядае лідэр калектыву Іван Кірчук.

Наступны выступ «Троіцы» ў Беларусі мае адбыцца 10 верасьня ў межах фольк-фэстывалю «Камяніца 2016».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG