Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт Свабоды пра Рыё напярэдадні Алімпіяды: «У фавэлы па адным не хадзіць»


Так пляжы Капакабаны сустракаюць Алімпіяду

Так пляжы Капакабаны сустракаюць Алімпіяду

Карэспандэнт Свабоды Руслан Мэдэлбэк пабываў у Алімпійскай вёсцы ў Рыё-дэ-Жанэйра, даведаўся цэны на квіткі на гульні. Напярэдадні спаборніцтваў у горадзе ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Алімпійскі гарадок

У цэнтры Рыё-дэ-Жанейра на дзіва ня вельмі прыкметна, што праз пару дзён пачнуцца Алімпійскія гульні, якія прыцягнуць да сябе ўвагу ўсяго сьвету. На вуліцах гораду вельмі мала білбордаў з алімпійскай сымболікай. Толькі ў раёне Бара, дзе разьмешчаны алімпійскі парк і Алімпійская вёска для пражываньня спартоўцаў, сьвяточная атмасфэра. З улікам затораў на вуліцах, з цэнтру Рыё да Бары можна дабрацца за гадзіну-паўтары. Бара — новы раён, пабудаваны адмыслова да Алімпіяды.

Алімпійская вёска

Алімпійская вёска


У Алімпійскую вёску бесьперашкодна могуць заяжджаць толькі спартоўцы і афіцыйна зарэгістраваныя трэнэры. Пабочным асобам забаронены ўваход у пакоі спартоўцаў. Журналісты допуск атрымліваюць толькі пасьля спэцыяльнай рэгістрацыі і атрыманьня дазволу. Алімпійская вёска кругласутачна ахоўваецца ўзброенымі падразьдзяленьнямі.

«У фавэлы па адным не хадзіць»

Мэдыяцэнтар (Main press center), дзе будуць працаваць каля шасьці тысяч журналістаў, якія атрымалі акрэдытацыю на Алімпіяду, разьмешчаны на ўскраіне Бары. У цэнтар можна дабрацца толькі на аўтобусах, спэцыяльна выдзеленых для журналістаў дзеля бясьпекі.

Перад уваходам у мэдыяцэнтар, Алімпійскую вёску і любыя комплексы, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы, робяць дагляд асабістых рэчаў, як у аэрапорце.

Валянтэры на Алімпіядзе

Валянтэры на Алімпіядзе


Журналістаў папярэджваюць, каб яны ня езьдзілі ў адзіночку ў фавэлы — трушчобы ў Рыё. Ім рэкамэндуюць купляць адмысловыя туры для паездкі ў фавэлы. Кошт туру абыходзіцца прыкладна ў 100 даляраў.

Замежныя турысты сталі сьведкамі распаўсюджаных у Рыё крадзяжоў. Кітайскія і расейскія журналісты кажуць, што цэнтры гораду ў іх былі скрадзеныя фота- і відэакамэры. Дзеля бясьпекі турысты носяць сумкі з асабістымі рэчамі, заплечнікі не за сьпіной, а сьпераду або імкнуцца хадзіць наогул бяз торбаў. Ва ўсіх кутках гораду можна сустрэць узброеных аўтаматамі спэцназаўцаў і паліцэйскіх.


На набярэжнай Капакабана і вакол стадыёну «Маракана», куды прыбывае вялікая колькасьць турыстаў, шмат жабракоў просіць міласьціну. Увечары на набярэжнай Капакабана да вас могуць падысьці дзеці ва ўзросьце 10-15 гадоў і прапанаваць марыхуану.

Кошты квіткоў

У Міжнародным алімпійскім камітэце паведамілі, што 80 працэнтаў білетаў на Гульні прададзена. Аднак квіткі можна набыць у любой касе. Кошты на квіткі пачынаюцца ад 60 рэалаў (20 даляраў). Квіткі на футбольныя матчы прадаюць ад 100 рэалаў (30 даляраў), на спаборніцтвы па плаваньні — ад 350 рэалаў (105 даляраў). Квіткі на цырымонію адкрыцьця Алімпіяды можна набыць па 4000-4300 рэалаў (каля 1500 даляраў).

На пляжы Капакабаны

На пляжы Капакабаны


Выканаўчы прадусар цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Рыё Марка Баліч на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што ў Бразыліі «ня будзе грандыёзнасьці Пэкіну, велізарных спэцэфэктаў Атэнаў і эксцэнтрычнасьці і тэхналягічнасьці Лёндану». Ён сказаў, што цырымонія будзе простай, але вельмі сучаснай.

Цырымонія адкрыцьця 31-летніх Алімпійскіх гульняў у Бразыліі адбудзецца 5 жніўня (6-га жніўня паводле менскага часу) на стадыёне «Маракана» у Рыё-дэ-Жанэйра.

Беларускія спартоўцы выступяць у 25 відах спорту і 76 дысцыплінах алімпійскай праграмы.

XS
SM
MD
LG