Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацсетках зьявіліся фота меркаваных забойцаў Паўла Шарамета


Пахаваньне Паўла Шарамета ў Менску, 23 ліпеня.

Пахаваньне Паўла Шарамета ў Менску, 23 ліпеня.

Facebook-супольнасьць «Кіеў Апэратыўны» апублікавала фотаздымкі меркаваных забойцаў журналіста Паўла Шарамета.

Раней у сетках зьявілася відэа меркаванай закладкі бомбы пад аўтамабіль, у выніку выбуху якога загінуў Шарамет. Выбуховае прыстасаваньне нібыта заклала жанчына, у пары зь якой працаваў мужчына. Аднак на відэа выявы гэтых людзей вельмі размытыя.

Новыя фота таксама невыразныя, аднак на іх можна разглядзець некаторыя дэталі. У прыватнасьці, што мужчына носіць бараду. Абое апранутыя ў спартовую вопратку і кепкі. У руках у жанчыны — цёмная спартовая сумка.

Напярэдадні ў інтэрвію «Украінскай праўдзе» прадстаўнікі паліцыі тлумачылі, чаму дагэтуль не апублікаваныя фотаробаты меркаваных забойцаў. «Аб фотаробатах: яны будуць, але сказаць, калі дакладна, мы ня можам. Таму што нам трэба дакладна вызначыць падазраваных, каб складаць фотаробаты», — адзначылі ў паліцыі. Там падкрэсьлілі, што паліцыя ня можа выдаваць дадзеныя, каб нічым не нашкодзіць сьледзтву. Пры гэтым асноўнай вэрсіяй забойства застаецца прафэсійная дзейнасьць Паўла Шарамета.

Журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху яго аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Машына належала кіраўніку выданьня «Украінская праўда» Алене Прытуле, але яе самой у аўтамабілі не было. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў забясьпечыць Прытуле ахову.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG