Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады ў 2016 годзе вылучылі на прапаганду больш за 60 мільярдаў рублёў


У 2016 годзе расейскія СМІ, як дзяржаўныя, так і прыватныя, атрымалі з бюджэту амаль 61 мільярд рублёў, падлічылі ў расейскім выданьні Forbes.

Летась на дзяржаўнае фінансаваньне СМІ вылучалася больш — каля 72 мільярдаў рублёў.

Самым буйным атрымальнікам расейскіх дзяржаўных грошай сёлета стаў холдынг ВГТРК (Усерасейская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія), які на 100% належыць ураду Расеі. Мэдыі гэтай групы атрымалі за 22,5 мільярдаў рублёў, на 2 з лішнім мільярды менш, чым летась.

Скараціліся выдаткі і на тэлеканал Russia Today: у 2016 годзе некамэрцыйная арганізацыя «ТБ-Навіны» (уладальнік брэнду Russia Today) атрымаў 17,5 мільярда рублёў. Годам раней субсідыя складала 20,8 мільярда.

Трэцяе месца займае агенцтва «Россия сегодня» (у мінулым — «РИА Новости»). Холдынг пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Кісялёва абышоўся бюджэту крыху больш чым на 6 мільярдаў рублёў. Выдаткі ў параўнаньні з 2015 годам павялічыліся, але нязначна — прыблізна на 13,5 мільёна рублёў.

На сродкі масавай інфармацыі, дзе адсутнічае палітычнае вяшчаньне («Культура», «Карусэль», «Матч-ТБ», радыё «Арфей») дзяржава выдаткавала крыху больш за мільярд рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG