Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Ўладзімера Някляева — у паўфінале польскай прэміі Angelus


Вокладка кнігі Ўладзімера Някляева.

Вокладка кнігі Ўладзімера Някляева.

Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus, якой узнагароджваюць у польскім Уроцлаве, абвясьціла сьпіс 14 паўфіналістаў 2016 году. Сярод прэтэндэнтаў — польскі пераклад раману Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без». За гэты раман Уладзімір Някляеў атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця ў 2013 годзе.

Назвы сямі кніг-фіналістаў сёлетняга Angelus’а стануць вядомыя 10 верасьня. Імя пераможцы будзе абвешчана 15 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG