Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому мэру Яраслаўля далі 12,5 гадоў калёніі строгага рэжыму


Кіраўскі суд Яраслаўля прызнаў былога мэра гораду Яўгена Ўрлашова вінаватым у атрыманьні хабараў і прысудзіў да 12,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму.

Акрамя таго, Урлашоў павінен выплаціць штраф 42 мільёнаў рублёў.

Суд палічыў даказаным, што Яўген Урлашоў і яго намесьнік Аляксей Лапацін спрабавалі атрымаць хабар у асабліва буйным памеры. Суд прызнаў вінаватым Урлашова па эпізодзе атрыманьня хабару ў памеры 17 мільёнаў рублёў.

Пракуратура прасіла прысудзіць Урлашова да 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму і штрафу ў паўмільярда рублёў.

Яўген Урлашоў — сябра партыі «Грамадзянская плятформа». Перад выбарамі ў мэры Яраслаўля ў 2012 ён выйшаў з партыі «Адзіная Расія» і вёў кампанію пад лёзунгамі «Супраць жулікаў і злодзеяў». У той час «Грамадзянскую плятформу» ачольваў мільярдэр Міхаіл Прохараў.

Урлашоў абіраўся пры падтрымцы апазыцыйных палітыкаў, у тым ліку Барыса Нямцова, які нават стаў дэпутатам Яраслаўскай абласной думы.

XS
SM
MD
LG