Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца зь міністрамі замежных спраў Цэнтральнай Азіі


Джон Керы

Джон Керы

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы 3 жніўня ў Вашынгтоне правядзе перамовы зь міністрамі замежных спраў Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркмэністана і Узбэкістана.

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі, эканамічнага супрацоўніцтва, навакольнага асяродзьдзя і зьмены клімату, а таксама гуманітарныя пытаньні.

Джон Керы і міністры з краінаў Цэнтральнай Азіі абмяркуюць таксама пяць праектаў, распрацаваных рабочымі групамі пасьля першай сустрэчы ў такім фармаце, якая адбылася ў лістападзе 2015 году ва ўзбэцкім Самаркандзе.

Па выніках сустрэчы намесьнік дзяржсакратара Энтані Блінкен правядзе сустрэчу зь пяцьцю міністрамі і лідэрамі вядомых аналітычных цэнтраў ЗША. Бакі абмяняюцца ідэямі аб разьвіцьці Цэнтральнай Азіі ў XXI стагодзьдзі.

Гандлёвая палата ЗША арганізуе бізнэс-форум з прадстаўнікамі цэнтральнаазіяцкіх краінаў, адбудуцца таксама іншыя сумесныя мерапрыемствы.

XS
SM
MD
LG