Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту ў ЗША ўпалі да ніжэйшага за тры месяцы ўзроўню


У аўторак цана нафты, якая вырабляецца ў ЗША, упершыню за тры месяцы ўпала ніжэй за 40 даляраў за барэль — да 39 даляраў 51 цэнта, у той час як трэйдары чакаюць зьяўленьня дадзеных аб запасах нафты ў амэрыканскіх нафтасховішчах, якія, як прадказваюць экспэрты, перапоўненыя.

Падзеньне цэнаў на 20 адсоткаў зь піка апошняга году, дасягнутага ў пачатку чэрвеня, зьяўляецца фармальным пацьвярджэньнем нэгатыўнай дынамікі нафтавых цэнаў. Паводле газэты The Wall Street Journal, многія спэцыялісты чакаюць зьніжэньня коштаў да 35 даляраў за барэль, што можа зьявіцца вынікам росту вытворчасьці сланцавай нафты ў ЗША і павелічэньня экспарту лібійскай нафты. Паводле дадзеных агенцтва Bloomberg, здабыча нафты на 20 адсоткаў перавышае сярэдні ўзровень здабычы ў апошнія пяць гадоў пры параўнальна невялікім росьце попыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG