Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўніцтва чыгуначнага моста ў Крым затрымліваецца


Паводле дадзеных Forbes, працы ня могуць пачацца праз тое, што ў фэдэральнай мэтавай праграме не пазначаны дзяржаўны заказчык.

Будаўніцтва чыгуначных падыходаў да Керчанскага моста з боку Крыму зацягваецца праз дапушчаную чыноўнікамі памылку, паведамляе Forbes.

Паводле дадзеных выданьня, у расейскай «мэтавай праграме» разьвіцьця анэксаванага Масквой Крыму і Севастопаля да 2020 году не пазначаны дзяржаўны заказчык на гэты від работ. Таму нібыта нельга нельга правесьці конкурс і вызначыць іх выканаўцу.

Forbes піша, што першапачаткова заказчыкам была кампанія «Крымскія чыгункі», але яна ў 2015 годзе перайшла ў падпарадкаваньне кампаніі «Расейскія чыгункі», якія ня значацца ў фэдэральнай праграме.

Будаўніцтва чыгуначных падыходаў да Керчанскага моста, які павінен зьвязаць анэксаваны Крым з мацерыковай часткай Расеі, плянавалася скончыць да 2018 году. У ліпені адкрыцьцё руху па чыгуначнай частцы моста было перанесенае на 2019 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG