Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 2 жніўня 2016: Міжнародны пленэр мастакоў і скульптараў у Маладэчне


Маладэчна.
Маладэчна.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Беларусь з трохдзённым візытам прыбывае парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-маршалкам Сэйму Рышардам Тэрлецкім.

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Незалежнасьці, 37А) адкрыецца выстава «Сукенкі для сусьвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка» мастачак зь Вільні Марыі Гарнак і Лаўры Кунцютэ. Пачатак а 19.00.

У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва (Менск, вул. Някрасава, 3) адкрываецца выстава жывапісу «Беларускі ляндшафт». Час працы: 11.00-19.00.

У Маладэчне пачынаецца адкрыты пленэр мастакоў «Маладэчна АРТ-2016» (па 12 жніўня) і рэспубліканскі пленэр скульптараў па камені «Вэрнісаж камянёў» (па 31 жніўня). У пленэры бяруць удзел мастакі зь Беларусі, Армэніі, Ізраілю, Кітаю, Літвы.

2 жніўня — Дзень паветрана-дэсантных войскаў.

У гісторыі:

1549 — нарадзіўся Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, падарожнік, мэмуарыст. У 1582-1584 зьдзейсьніў падарожжа ў Ерусалім. Убачанае і перажытае ён запісаў у эпічнай «Пэрэгрынацыі, або Паломніцтве ў Сьвятую зямлю», якая ўпершыню выйшла ў сьвет на лаціне ў 1601 годзе.

1833 — у Горадні быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы Міхал Валовіч, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1830-1831 гг., кіраўнік сялянскага паўстаньня на Слонімшчыне (1833). Валовіч быў заўзяты прыхільнік утапічнага сацыялізму і ў сваіх марах бачыў Беларусь рэспублікай.

1937 — у Беларусі пачаліся масавыя арышты і вынішчэньне так званых «польскіх шпіёнаў» — грамадзянаў польскай нацыянальнасьці. За год было арыштавана каля 16 тысяч такіх «шпіёнаў». Зь іх 14 тысяч расстралялі.

1840 — указам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў.

1914 — расейскі імпэратар Мікалай ІІ сваім маніфэстам абвясьціў аб вайне зь Нямеччынай.

1914 — у Баранавічах разьмешчана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сілаў Расейскай імпэрыі.

1990 — войскі Іраку ўварваліся ў Кувэйт.

У памяці:

1976 — памёр Фрыц Лянг, нямецкі сцэнарыст, кінарэжысэр, актор і прадусар аўстрыйскага паходжаньня, заснавальнік нямецкага экспрэсіянізму ў кіно ў міжваенны пэрыяд.

Цытата:

«Сэксуальны маньяк з Маладэчна

прасталыткам быў рады сардэчна:

іх, нібы сутэнэр,

запрашаў на пленэр

і даводзіў: так жыць небясьпечна!»

Лімэрык Андрэя Хадановіча з цыклу «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG