Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што з-за Крыму можа пачацца Трэцяя сусьветная вайна


Дональд Трамп

Дональд Трамп

Калі ЗША дапамогуць Украіне сілай вярнуць Крым, то гэта можа справакаваць Трэцюю сусьветную вайну.

Пра гэта кандыдат у прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп заявіў у адной з сваіх апошніх заяваў, піша Politico.

Трампу не спадабалася тое, як СМІ падалі яго інтэрвію карэспандэнту ABC News Джорджу Стэфанопуласу. Журналісты абвінавацілі амэрыканскага палітыка ў тым, што ён ня ведаў пра ўварваньне і акупацыю Крыму Расеяй у 2014 годзе.

«Я ведаю гэта дакладна. Два гады таму, прыкладна. Так? Прыкладна», — заявіў ён.

Далей кандыдат у прэзыдэнты ЗША вярнуўся да інтэрвію, калі ён сказаў, што Расея не зьбіраецца ўрывацца ва Ўкраіну. Журналіст адказаў Трампу, што яна ўжо гэта зрабіла.

«Я сказаў, так, добра, гэта было два гады таму. Я маю на ўвазе, вы хочаце ўсё вярнуць, вы хочаце пачаць Трэцюю сусьветную вайну, каб вярнуць яго? Гэта ўсё адбывалася, пакуль Абама назіраў», — заявіў Трамп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG