Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У алімпійскім Рыё-дэ-Жанэйра перавышаная норма забруджанасьці паветра


Сьмецьце ў рацэ непадалёк ад Рыё-дэ-Жанэйра

Сьмецьце ў рацэ непадалёк ад Рыё-дэ-Жанэйра

У Рыё-дэ-Жанэйра, дзе 5 жніўня адкрываецца Алімпіяда-2016, эколягі адзначаюць перавышэньне дапушчальнага ўзроўню забруджанасьці паветра.

Гэта паказалі аналіз дадзеных бразыльскага ўраду і ўласнае дасьледаваньне агенцтва Reuters. Высьветлілася, што спрагназаванага раней бразыльскімі эколягамі ачышчальнага ўзьдзеяньня моцнага ветру не назіраецца.

Забруджанасьць паветра перавышае дапушчальныя нормы, устаноўленыя Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Так было ў 2009 годзе, калі Рыё-дэ-Жанэйра выйграў права правесьці летнюю Алімпіяду-2016, так застаецца і цяпер.

У выніку ў 12-мільённым горадзе штогод тысячы людзей паміраюць праз наступствы дрэннай атмасфэрнай экалёгіі. У Рыё-дэ-Жанэйра падвышаная рызыка захворваньня на рак лёгкіх, астму, інфаркты і інсульты.

XS
SM
MD
LG