Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі ўдары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Лібіі 


Вайскоўцы ЗША нанесьлі авіяўдары па пазыцыях баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» у Лібіі. Як заявілі ў Пэнтагоне, раней з такой просьбай лібійскі ўрад зьвярнуўся да амэрыканскага камандаваньня.

Мэтай удараў стаў лібійскі порт Сырт, дзе сканцэнтраваныя сілы «Ісламскай дзяржавы».

Сырт — родны горад зрынутага лібійскага прэзыдэнта Муамара Кадафі, ён лічыўся найбольш значным апорным пунктам «Ісламскай дзяржавы» за межамі Іраку і Сырыі.

Як падае ВВС, прэм’ер-міністар Лібіі Файез Сарадж, выступаючы са зваротам па нацыянальным тэлебачаньні, заявіў, што баевікі панесьлі «цяжкія страты».

Авіяўдары сталі першай ваеннай апэрацыяй такога кшталту, якую ЗША правялі разам з урадам Лібіі.

Апошнім часам лідэры заходніх краін выказвалі асьцярогу ў сувязі з ростам уплывам джыгадыстаў ў Лібіі.

Джыгадысты захапілі Сырт летась, пасьля чаго горад стаў асноўнай базай баевікоў за межамі Сырыі і Ірака.

Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, баевікі «Ісламскай дзяржавы» забілі ў Сырце дзясяткі чалавек, якіх лічылі вінаватымі ў блюзьнерстве і шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG