Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя 47 чалавек у рамках справы аб захопе палка МУС у Ерэване


На плошчы Свабоды ў Ерэване адбылося грамадзкае абмеркаваньне таго, што здарылася.

У Армэніі ў рамках крымінальнай справы аб захопе будынка палка патрульна-паставой службы (ППС) МУС у Ерэване затрыманыя ці арыштаваныя 47 чалавек. Дваццаці чатыром зь іх выстаўленыя абвінавачаньні ў захопе закладнікаў.

31 ліпеня ўзброеныя члены групы «Сасна црэр», якія ўваходзяць у апазыцыйны «Ўстаноўчы сход», і які 15 дзён утрымлівалі будынак палка МУС у Ерэване, здаліся ўладам.

На плошчы Свабоды ў Ерэване ў панядзелак адбылося грамадзкае абмеркаваньне таго, што здарылася. У прыватнасьці, член «Устаноўчага парлямэнту» Аруцюн Агламазян сказаў: «Калі ўлады не адумаюцца і ня зробяць высноў, то падобныя паўстаньні будуць па ўсёй Армэніі».

У ходзе нападу «Сасна црэр» на будынак ППС у Ерэване 17 ліпеня быў забіты палкоўнік паліцыі, яшчэ чатыры паліцыянты атрымалі раненьні. 7 чалавек былі захопленыя ў закладнікі, пазьней іх адпусьцілі ў выніку перамоваў з уладамі.

Члены групоўкі патрабавалі вызваліць каардынатара «Ўстаноўчага парлямэнту» Жырайра Сэфіляна, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў незаконным захоўваньні зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG