Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала заклікі да «джыгаду» супраць Расеі — Reuters


Групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэаролік з заклікам да «джыгаду» супраць Расеі, паведаміла позна ўвечары 31 ліпеня агенцтва Reuters.

Паводле дадзеных інфармацыйнага агенцтва, дзевяціхвілінны ролік зьмяшчае зварот да прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна і пагрозы.

Хто апублікаваў відэа, не паведамляецца, але спасылка на ролік зьмяшчаецца ў запісе мэсэнджэра Telegram, які выкарыстоўваецца баевікамі экстрэмісцкай групоўкі, адзначае Reuters.

У канцы ліпеня кіраўнік расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі Аляксандар Бортнікаў заявіў, што на кантролі расейскіх спэцслужбаў знаходзяцца больш за 200 патэнцыйных сьмяротнікаў.

Групоўка «Ісламская дзяржава» пакуль не дэкляравала датычнасьці да якіх-кольвек інцыдэнтаў у Расеі. У Францыі і Нямеччыне на працягу апошняга году адбылося некалькі тэрактаў, дачыненьне да якіх баевікі пацьвердзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG