Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пісьменьнік Фазіль Іскандэр


Фазіль Іскандэр
Фазіль Іскандэр

На 88-м годзе жыцьця памёр паэт і пісьменьнік Фазіль Іскандэр.

Фазіль Іскандэр аўтар сатырычных аповесьцяў і зборнікаў вершаў. Адзін з самых вядомых твораў Фазіля Іскандэра – навэла «Сандро з Чэгема», за якую аўтара пачалі называць «Абхазскім Габрыелем Маркесам».

Фазіль Іскандэр нарадзіўся 6 сакавіка 1929 года ў Сухумі. Ягонага бацьку, іранца паводле паходжаньня, у 1938 г. выслалі з СССР, і больш сын яго ніколі ня бачыў. Пасьля школы Іскандэр паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага.

Першае апавяданьне Фазіля Іскандэра надрукавалі ў часопісе «Піянэр». Першы зборнік вершаў «Сьцежкі» выйшаў у 1957 годзе ў Сухумі. У 1966 годзе ў часопісе «Новы сьвет» апублікавалі першую аповесьць пісьменьніка — «Сузор’е Казлатура».

У 1979 годзе Іскандэр напісаў аповесьць «Маленькі гігант вялікага сэксу» для непадцэнзурнага альманаха «Мэтраполь». Выданьне выйшла ў ЗША, пасьля чаго пісьменьніка да 1984 году фактычна забаранілі да публікацыі на тэрыторыі СССР.

У 1989 годзе ён абіраўся дэпутатам у Вярхоўны Савет СССР ад самаабвешчанай Абхазскай АССР, і працаваў у ім да самароспуску гэтага органу, і ў далейшым палітыкай не займаўся. Апошнія гады пісьменьнік пражыў у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG