Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканец скокнуў з вышыні 7,6 тысяч мэтраў без парашуту і застаўся жывы. ВІДЭА


Упершыню скокі без парашуту з вышыні 7,6 мэтраў зьдзейсьніў 42-гадовы амэрыканскі скайдайвэр Люк Айкінс, перадае Associated Press.

Да зямлі ў свабодным палёце Люк Айкінс ляцеў каля 2 хвілін і патрапіў дакладна ў сетку, якая адмыслова была нацягнутая на вышыні 20-ці павярховага дома.

Плошча сеткі была роўнай траціне футбольнага поля.

Люк Айкінс займаецца скокамі з вышыні з 12 гадоў, на ягоным рахунку каля 18 тысяч скокаў. Таксама ён трэніруе скайдайвэраў і выступае ў якасьці каскадзёра на здымках фільмаў. Гэтак, ён быў каскадзёрам на здымках фільма «Жалезны чалавек-3».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG