Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэхасе ўпаў паветраны шар з 16 пасажырамі

абноўлена

У амэрыканскім штаце Тэхас упаў паветраны шар з 16 пасажырамі на борце, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Прылада загарэлася перад тым, як зваліцца. Інцыдэнт адбыўся каля гораду Локхарт, на поўдзень ад сталіцы штата, Осьціна, перадае ВВС.

Пры падзеньні паветранага шара, хутчэй за ўсё, ніхто не выжыў, заявіў шэрыф акругі Калдуэл, дзе адбыўся інцыдэнт.

На месца выехала сьледчая група Фэдэральнага агенцтва грамадзянскай авіяцыі. Пазьней расьсьледаваньне перададуць ведамству, якая рэгулюе транспартную бясьпеку ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG