Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчы Папы Францішка з моладзьдзю ў Кракаве Эўропу прадставілі па-беларуску


На сустрэчу з моладзьдзю Папа Францішак ехаў трамваем

На сустрэчу з моладзьдзю Папа Францішак ехаў трамваем

У Кракаве адбылася першая сустрэча Папы Рымскага Францішка з маладымі людзьмі, якія прыбылі на Сусьветныя дні моладзі ў Польшчу.

Сустрэча, якая адбылася 29 ліпеня, стала першай у межах сёлетніх Сусьветных дзён моладзі і на яе прыбыло каля 600 тысяч каталікаў з 187 краінаў сьвету.

Падчас прэзэнтацыі шасьці кантынэнтаў Эўропу прадстаўляла беларуска Натальля Скіпар — салістка музычнага тэатру ў Любліне, выпускніца аддзяленьня музыкалёгіі Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне.

Дзяўчына, якая мае клясычнае мэца-сапрана, выканала кароткі сьпеў на беларускай мове, у якім распавядалася пра ўклад сьвятога Вінсэнта дэ Поля ў распаўсюджваньне Божай міласэрнасьці ў Эўропе, паведамляе сайт catholic.by.

Гэтак прэзэнтацыя Эўропы перад удзельнікамі Сусьветных дзён моладзі і Папам Рымскім адбылося па-беларуску. Канцэпцыяй прэзэнтацыі былі абраны аповеды пра сьвятых — па адным на кожным з кантынэнтаў.
Паўночная Амэрыка ў сваю чаргу была прэзэнтаваная па-ангельску, Паўднёвая Амэрыка — па-гішпанску, Азія — па-армянску, Афрыка на мове суахілі, а Аўстралія на мове маёры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG